Litwin

02.03.12. Хай Пан Бог будзе з табою, Рыцару Сцяга!


Хай Пан Бог будзе з табою, Рыцару Сцяга.
Вядома-ж, я даўно хацеў ба, каб не губіў сябе,
але нават ужо сам ня ведаю, як слушна...
Адное -- маліцца, хай будзе, як трэба + + +

Падчас учорашняга спаткання Сяргея Каваленкі з жонкай, ён сказаў, што яму вельмі балюча спаць на касцях, ніякага тлушчу ў яго целе не засталося, ён згубіў 30 кілаграмаў, яму балюча сядзець і ляжаць. Ён адчувае, што яму застаўся тыдзень жыцця, ён адчувае, што памрэ...

Wiciaz

20.03.09. Сьвянты вечар дваццаты…


Сьвянты вечар дваццаты…
Плыве ў сінечы цёмнай паланэз…
Бывай, бо засядзеўшыся, Марталь;
Вітам, Вясна! Прыходзь, наш Сакавік!..

Сьцяг — нібы Фудзі.
«Разьвітаньне з Радзімай» —
Волі насустрач.

Сумёты, сумнеў…
Упэўненасьць, намёты…
Дзень Волі прыйдзе!

  • Current Music
    Palanez Agińskaha. Raźwitańnie z Radzimaj
Wiciaz

Салідарнасьць. Павіншуйма зь Днём Волі, каго воля абмежаваная!

Хутка ў Беларусаў будзе сьвята дзяржаўнасьці беларускай — 25 сакавіка, Дзень Волі. Павіншуйма са сьвятам тых, хто відавочна мае ў тым патрэбу! Лістуйма жаўнерам і за краты!

«Дапаўняйма мо’ найпаўнейшы сьпіс адрасоў»

Заўвага: Як хто хоча дадаці ў сьпіс чалавека, які б жадаў у войску, хваробным ложку ці ў вязьніцы атрымаць віншаваньні зь беларускім сьвятам — пішыце ў камэнты, дадам.

AndReika Tibet Belarus Bielarus

Кастрычнік...

Кастрычнік...

Дзе той Сакавік?
Дзе тыя песьні?
Дзе намёты?
Пад'ём - адбой.
Жыцьцё - турбота.

Кастрычнік...

Прыйдзе Сакавік.
Дзень Волі прыйдзе.
Будзе Воля!
І радасьць будзе.
Рвецца крык,
Бо Воля - ёсьць!
Вось зараз, сёньня!
Ува мне.
У табе.
У той дзяўчыне.
У тым хлопцы.
Воля ёсьць.
І будзе.

Кастрычнік...

AndReika Tibet Belarus Bielarus

Верым-Можам-Пераможам [Vierym-Možam-Pieramožam]


Верым-Можам-Пераможам

Празь бездараж цемры,
Празь сьлёзы дзявочы,
Ня страціўшы веры,
Мы крочым, мы крочым.
У лесе варожым
Былінкай схіляцца
Ня мусім. Мы можам
Трымацца, трымацца.
Трываньня ды сілы
Дай, міласны Божа.
Жыве Край наш мілы,
І мы пераможам!


Vierym-Možam-Pieramožam

Praź biezdaraž ciemry,
Praź ślozy dziavočy,
Nia straciŭšy viery,
My kročym, my kročym.
U lesie varožym
Bylinkaj schilacca
Nia musim. My možam
Trymacca, trymacca.
Tryvańnia dy siły
Daj, miłasny Boža.
Žyvie Kraj naš miły,
I my pieramožam!

via nicolaev

Пробуждение

(no subject)

ЧЕРНОБЫЛь: МИРОВАЯ ИССЛЕДОВАТЕЛьСКАЯ ЛАБОРАТОРИЯ! 73 РАДИОНУКЛЕИДА! период полураспада некоторых из них - нескольких МИЛЛИОНОВ ЛЕТ!!!!!

ПОЖАЛУЙСТА! ПРОЧИТАЙТЕ И РАССКАЖИТЕ ДРУГИМ!!!!!!


Collapse )
pahonya
  • bur_ii

(no subject)

товарисчи, тут все пишут воспоминания о задержаниях до 24-го марта.
я что-то не заметил ни одного воспоминания о тех кого задержали именно 25-го марта.
может плохо искал, поделитесь ссылками. спасибо